Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Бадак - У тумане

Нехта нябачны
У шэрым тумане
Ціха гукаць мяне
Вечарам стане
Голасам, поўным
Пяшчоты і болю.
– Хто ты? – спытаю.
Адкажа мне:
– Воля!
Толькі пачну
Да яе набліжацца –
Гол ас паціху
Пачне аддаляцца.
Следам пайду я,
I будзе навокал
Шэры туман,
Хоць выкалі вока.
Сэрца заные,
I стомяцца ногі.
Стану.
Адчую,
Што збіўся з дарогі.
Гляну я ўніз –
Там недзе
Далёка
Сонца пачне
Выплываць з-за аблокаў.

 

Похожие статьи:

Алесь БадакАлесь Бадак - Беларусачка

Алесь БадакАлесь Бадак - Маці

Алесь БадакАлесь Бадак - Вецер

Алесь БадакАлесь Бадак - Пагоня

Алесь БадакАлесь Бадак - Адзінокі васьмікласнік жадае пазнаёміцца