Я крыкну —
і крык мой ахрыплы патоне
У стомленым груку гарачых падкоў.
Спынюся —
мяне насцігае
Пагоня
Скрозь памяць далёкіх, забытых гадоў.
У чым вінаваты я перад табою,
О мудры мой продак?!
Скажы мне, а мо
Бярог ты Радзіму сваю тады болей?
І мы ж яе ворагам не аддамо!
Скрозь памяць ляцяць узмакрэлыя коні.
За што ты караеш?
Чаму ты маўчыш?
Бліжэй і бліжэй за спіною
Пагоня,
Ніжэй і ніжэй нада мною
Мячы...
Похожие статьи:
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Радзіма
Янка Купала → Тэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы
Алесь Бачыла → Алесь Бачыла - Радзіма мая дарагая...
Пераказы → Ганарымся Бацькаўшчынай
Пераказы → Скарбы нашай Радзімы