Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алег Лойка - Пасля навальніцы

Пасля навальніцы
На кожнай хваінцы,
На кожнай іглінцы –
Па круглай дажджынцы.

Зачэпіш галінку,
І з шумам дажджынкі
Спадаюць з ігліцы
Малой навальніцай.

Спадаюць і росяць
Касу і сукенку,
З адной навальніцы
Аж сотня маленькіх.

Ды Тоню прысесці
Не змусіш сушыцца,
Бяжыць, каб натрэсці
Аж сто навальніцаў.

Каб сосны дужэлі,
Радзілі суніцы,
Ну як не натрэсці
Аж сто навальніцаў?!

І светла міргалі ёй
З кожнай хваінкі
Дажджынкі, дажджынкі,
Іглінкі, іглінкі!..

 

Похожие статьи:

Іван МележПалеская хроніка. Подых навальніцы. Частка першая

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Красавіцкая навальніца

Пераказы, дыктантыНавальніца на возеры

Пераказы, дыктантыЧэрвеньская навальніца

Пераказы, дыктантыНавальніцы