Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Авяр’ян Дзеружынскі - Я спяваю, ты спявай!

Я спяваю, ты спявай.
Я люблю свой родны край,
Край азёраў і крыніц,
Поўны цудаў, таямніц.

Нівы, звонкія лясы.
Пахнуць мёдам верасы.
Баравік сядзіць, мацак,
Не паднімеш аніяк.

А над рэчкаю ў бары
Ладзяць хату два бабры,
I гняздзечка пліска ўе –
Будуць дзетачкі ў яе.

Я спяваю, ты спявай.
Я люблю свой родны край
I ад сэрца гавару:
«Дарагая Беларусь!»

 

Похожие статьи:

ПераказыСвой край

ПераказыСвятло Радзімы

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - Краю мой

ПераказыМой край

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Будучыня