Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Авяр’ян Дзеружынскі - Я кармлю сваю цялушку
Я кармлю сваю цялушку,
З белым лобікам пястушку,
Ёй прыношу траўку,
Росную мураўку.
А цялушка мяне знае,
Му-му-му! – так сустракае.
І галоўку хіліць нізка –
Тыцне мне ў далоню мызку.