Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Авяр’ян Дзеружынскі - Хто пра што…
Кот, казёл,
сабачка, пеўнік
на адным двары жылі.
Вось сабраліся
ўсе разам
і размову пачалі:
– Малачка мне б, мышку.
– А мне б сена крышку.
– Мяса б мне багата.
– Ну, а мне б зярнятак.
Здагадаліся вы, пэўна,
хто пра што з іх гаварыў.
як сабраліся ўсе разам
на адным двары сябры.