Цінь-цінь, цінь-цінь,
Цінь-цінь, цінь-цінь –
Вясну вызваньвалі
Сінічкі,
Жыў-жыў, жыў-жыў,
Жыў-жыў, жыў-жыў
Пеў верабейка
Невялічкі.
Чуфыш-чуфыш,
Чуфыш-чуфыш –
Глушэц прысеў
На такавішча,
Ціві-ціві,
Ціві-ціві –
Бадзёра шпак вясёлы
Свішча.
Тра-ту, тра-ту,
Тра-ту, тра-ту –
Пяе пярэсты дзяцел
Звонка.
Званочкам
Срэбраным звініць
У небе
Песня жаваронка.
Усім
Так радасна вясной,
Калі прырода
Ажывае,
У кожнага
Ёсць голас свой,
Нават сама зямля
Спявае.
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Уладар начной пушчы
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Птушыная мова
Пераказы, дыктанты → У вясеннім небе
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Сінічкі
Пераказы, дыктанты → Песня птушкі