Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Авяр’ян Дзеружынскі - Вясновы лес

Неба такое
Бывае вясною –
Ані хмурынкі нідзе.
Золак гарыць...
Над старонкай лясною
Новы займаецца дзень.

Ціха вылазіць
З набраклай пупышкі
Першы нясмелы лісток.
Траўкай шуршаць
Пад бярозаю мышкі,
А на бярозе
Вавёркі
П’юць сок.

Выбегла з норкі
Хітрая ліска.
Зайкін абнюхала след.
Водзіць вяртуха
Танкляваю пыскай,
Марыць пра смачны абед.

Бусел гняздо
На старым дубе ладзідь.
Тупае чапля,
Ідзе ў сітнякі.
На астравок
Асцярожна вылазіць
Чуткі бабёр
З каламутнай ракі.

Лес надзявае
Ўбор свой вясновы
Пасля
Зімовага сну.
А шчабятушкі,
Мілыя птушкі,
Песнямі
Славяць вясну.

 

Похожие статьи:

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Азбука птушак

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Васілёк

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Той, хто працуе...

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Беларуская бульба

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Балбатуха Міла