Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Авяр’ян Дзеружынскі - Бабулі

– Бабкі лепшае няма,
Як мая, у цэлым свеце.
Не крычыць яна дарма,
Ласкаю прывеціць.
Звяжа цёплыя пальчаткі
Мне пад Новы год,
А калі спячэ аладкі –
Скачуць самі ў рот!

– А мая бабуля казкі
Любіць
Баіць-гаварыць,
Цэлы вечар
Будзеш слухаць,
Сон не здолее змарыць:
То ў дрымучы бор
Заглянеш,
Дзе жыве
Стары мядзведзь,
То ваўчыху напаткаеш –
Уцячэш ледзь-ледзь...
Безліч казак бабка знае,
Іх заўжды ахвотна бае.

I таму
Шануюць дзеці
Сваіх бабак нездарма,
Бо для іх
Нікога ў свеце
Ласкакейшага няма.

 

Похожие статьи:

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Балбатуха Міла

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Беларуская бульба

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Васілёк

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Той, хто працуе...

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Азбука птушак