Адкуль з’явіліся
Рамёствы?
З патрэб людзей,
З патрэб жыцця,
Станок надзвычай просты –
Кросны,
А фабрыка –
Яго працяг.
Маленькі малаток –
У молат,
У прэс магутны
Перарос,
Завод узняўся,
Быццам волат,
Увышыню,
Аж да нябёс.
Усё даступна
Чалавеку,
Яму скараецца
Прастор.
Аб крылах
Марачы спрадвеку,
Ён узляцеў
Да самых зор...
Палёт у космас –
Не дзівосы,
Не мара нейкая
Ці сон.
А пачалося ўсё
З рамёстваў
У глыбіні
Сівых часоў.
Похожие статьи:
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - Пакуль у неба б’юць пад’ёмы...
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Той, хто працуе...
Пераказы, дыктанты → На заводзе
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Сталяры
Пераказы, дыктанты → Праца тваіх рук