Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Рэмінісцэнцыя

   Рэмінісцэнцыя (ад лац. reminiscentia – успамін) – водгалас аднаго літаратурнага твора ў іншым літаратурным творы. Праяўляецца ў падабенстве кампазіцыі, стылістыкі, фразеалогіі. Рэмінісцэнцыя – напамін чытачу пра больш раннія літаратурныя факты і іх тэкставыя кампаненты.
   Рэмінісцэнцыя мае вельмі шырокі дыяпазон функцый. Можа быць адбіткам культурнага фону асяроддзя, аднаўленнем мастацкай атмасферы часу; нярэдка ўключаецца ў літаратурную палеміку і мае сувязь з парадыраваннем створанага раней.
   Рэмінісцэнцыі могуць быць відавочнымі (прамое цытаванне) або апасродкаванымі, падтэкставымі. Па сваёй функцыі, літаратурнай сутнасці рэмінісцэнцыя вельмі падобная да стылізацыі і алюзіі. Аднак, у адрозненне ад іх, звычайна не ўсведамляецца аўтарам, узнікае з прычыны моцнага ўздзеяння на яго твораў іншых пісьменнікаў.