Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Рытмічная схема

   Рытмічная схема — схема, на якой паказаны характар чаргавання націскных і ненаціскных складоў у вершарадах сілаба-танічнага верша.
    Паколькі вершаваны рытм — з’ява мнагастайная, то ніякая рытмічная схема не можа ахапіць усяго багацця рытмастваральных кампанентаў. Аднак яна раскрывае сутнасць аднаго з галоўных кампанентаў, і таму выкарыстанне яе пры вершазнаўчым аналізе (вызначэнне метра, памеру верша, устанаўленне характару рытму) цалкам апраўдана.
   Звычайна рытмічная схема графічна ўвасабляецца ў сістэме чаргавання вертыкальных і гарызантальных рысак (ці якіх-небудзь іншых значкоў), дзе вертыкальныя рыскі абазначаюць націскныя склады, гарызантальныя — ненаціскныя. Вось, для прыкладу, верш Аркадзя Куляшова «...Спакойнага шчасця не зычу нікому» і яго рытмічная схема:


Спакойнага шчасця не зычу нікому:
Навошта грымотам маланка без грому,
Навошта ручай без пякучае смагі,
Халодная ўвага, не вартая ўвагі,
Жаданні, што прагныя крылы згарнулі,
Зязюля без лесу і лес без зязюлі.


—|— —|— —|— —|—
—|— —|— —|— —|—
—|— —|— —|— —|—
—|— —|— —|— —|—
—|— —|— —|— —|—
—|— —|— —|— —|—


   Найбольш наглядны спосаб паказу чаргавання націскных і ненаціскных складоў сілаба-танічнага верша — рытмаграма, своеасаблівы графік, на якім фіксуюцца колькасныя і якасныя паказчыкі вершаванага памеру. На восі абсцыс адкладваюцца ў належнай паслядоўнасці склады вершаванага радка. Вось ардынат (дзеля зручнасці ад пункта яе перасячэння з воссю абсцыс павернутая ўніз) фіксуе націсковасць або ненацісковасць кожнага склада радка.
   Верхнія пункты графічнага «зігзага» паказваюць націсковасць складоў, ніжнія — ненацісковасць.
   Рытмаграма верша, які прыводзіўся вышэй, мае наступны выгляд:



  

   Памер гэтага верша Аркадзя Куляшова — чатырохстопны амфібрахій. Своеасаблівы графічны выгляд маюць іншыя метры — трохскладовыя (дактыль, анапест) і двухскладовыя (харэй, ямб).
   Для нагляднасці ўсе метры сілаба-танічнага верша змесцім на адной рытмаграме ў такой паслядоўнасці: дактыль, амфібрахій, анапест, харэй і ямб. Апрача верша Аркадзя Куляшова, радкі для ілюстрацыі возьмем адпаведна з твораў Якуба КоласаРодныя вобразы»), Янкі КупалыКурган»), ЦёткіМора»), Максіма БагдановічаЗімой» ). У кожным радку колькасць стопаў аднолькавая — чатыры.

 

Вобразы мілыя роднага краю...

Спакойнага шчасця не зычу нікому...

Паміж пустак, балот беларускай зямлі...

Бой пачаўся. Войска бога...

Здароў, марозны, звонкі вечар...

 

   Рытмаграма добра адлюстроўвае не толькі метрычны, але і жывы, зменлівы рытмічны малюнак верша. У асобных выпадках яна можа з поспехам прымяняцца і пры рытмічным аналізе некаторых іншых форм верша (дольнік, свабодны верш, акцэнтна-складовы верш).