Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Раманс

   Раманс (іспан. romance, ад познелац. romance — па-раманску) — адзін з жанраў песні; невялікі лірычны верш (пераважна пра каханне) напеўнага, меладычнага характару.
   Паэт часам піша раманс, наперад разлічваючы, што кампазітар пакладзе яго ня музыку ("Раманс" Максіма Багдановіча, "Раманс" Ю. Гаўрука і інш.).
   Да раманса звярталіся многія беларускія паэты — Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Пятрусь Броўка, Уладзімір Жылка, Алесь Салавей, Эдзі Агняцвет і іншыя.
   Узніклі своеасаблівыя жанравыя разнавіднасці раманса— сатырычны і гумарыстычны ("Раманс", "Выхаваўчы раманс" Максіма Танка).