Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Перыпетыя

   Перыпетыя (ад грэч. peripetia — раптоўны паварот) — ускладненне ў развіцці сюжэта, нечаканы паварот у разгортванні дзеяння.
   Перыпетыя можа ўзмацняць драматызм дзеяння, абвастраць трагічную або камедыйную сітуацыю, наблізіць развязку. Для прыкладу, у камедыі Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» такіх момантаў, якія ўплываюць на рух сюжэта, некалькі. Гэта эпізод са знойдзенай на сметніку свіной косткай, якую Гарлахвацкі дэманструе вучоным як рэшткі дагістарычнай жывёлы, паводзіны Тулягі, калі ён вырашае напісаць для Гарлахвацкага даклад, які выявіць яго як невука і прайдзісвета, і г. д.