Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Навела

   Навела (ад італ. novella — навіна) — кароткае апавяданне, якое расказвае пра незвычайны выпадак, здарэнне, эпізод з жыцця героя і мае нечаканую развязку.
   Звычайна навела характарызуецца вострым сюжэтам, напружанасцю, драматызмам дзеяння, якое, аднак, развіваецца ва ўмовах паўсядзённага жыцця.
   Як жанр навела ўзнікла ў эпоху Адраджэння. Актыўна развіваецца і ў пазнейшыя часы. У беларускай літаратуры навела з’яўляецца ў канцы XIX - пачатку XX ст. у творчасці Францішка Багушэвіча, Якуба Коласа, Ядвігіна Ш., Змітрака Бядулі і інш.
Прыкладам навелы могуць быць «Пісаравы імяніны» Якуба Коласа, «Малыя дрывасекі», «Пяць лыжак заціркі», «Летапісцы» Змітрака Бядулі.