Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Ліра-эпічныя жанры

   Ліра-эпічныя жанры — сукупнасць твораў паэзіі, у якіх спалучаюцца адзнакі двух літаратурных родаў — лірычнага і эпічнага. Да гэтых жанраў адносяць паэму, баладу, вершаваныя аповесць і раман і інш.
   Ліра-эпічныя творы характарызуюцца наяўнасцю сюжэта, акрэсленых вобразаў-характараў і разам з тым шырокім выяўленнем аўтарскіх адносін да паказанага праз эмацыянальнае апавяданне або шляхам увядзення ў твор разгорнутых лірычных адступленняў.
   Ліра-эпічныя жанры асабліва інтэнсіўна развіваліся ў эпоху рамантызму. Яны пашыраны і ў рэалістычнай літаратуры. Часта да іх звярталіся Янка Купала (паэмы «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва» і інш.), Якуб Колас (паэмы «Новая зямля», «Сымон-музыка», «Рыбакова хата»), Аркадзь КуляшоўСцяг брыгады», «Далёка да акіяна», «Цунамі») і многія іншыя беларускія паэты.