Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Дэтэктыўная літаратура

   Дэтэктыўная літаратура (англ. detective — сышчык, ад лац. detectio — раскрываць) — эпічныя і драматычныя творы, у якіх раскрываецца нейкая таямніца, звязаная са злачынствам.
   Заснавальнікам дэтэктыўнай літаратуры лічыцца амерыканскі пісьменнік Э. По ("Забойства на вуліцы Морг", 1841). Шырокую вядомасць набылі творы Артура Конан-Дойля (стварыў вобраз сышчыка-аматара Шэрлака Холмса), Г. Чэстэртана, Агаты Крысці, Жоржа Сіменона, А. Адамава, Ю. Сямёнава і інш.
   У беларускім прыгожым пісьменстве дэтэктыўная літаратура вялікага пашырэння не набыла. Паэтыка дэтэктыўнай літаратуры (займальны сюжэт, вострая інтрыга, прынцып загадкавасці, невядомасці і іншае) паўплывала на асобныя творы ("42 дакументы" Міхася Зарэцкага, "Сэрца на далоні" Івана Шамякіна, "Падзенне Хвядоса Струка" П. Кавалёва). Уладзімір Караткевіч распачаў у нас жанр гістарычнага дэтэктыва ("Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі"). Да дэтэктыўнай літаратуры звяртаюцца Г. Марчук ("Крык на хутары", "Прызнанне ў забойстве"), М. Шайбак ("Забойства на каляды"), М. Клімковіч ("Сцэнарый смерці") і некаторыя іншыя пісьменнікі.