Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Язэп Пушча - Песня вайны

   Паэма «Песня вайны» складаецца яна з XIV раздзелаў, якія ўяўляюць сабой эпізоды і мірнага, і ваеннага жыцця. Дзеянне разгортваецца пераважна далёка ад фронту: у другім раздзеле — гэта гулянка сялян, якія панапіваліся спірту, вылітага па загаду цара ў раку; у трэцім — чацвёртым — пра бежанства, пры якім абясцэньваецца чалавечае жыццё («Людское тут жыццё // Цаны не мае звань, // Бы восенню лісцё, // Утоптанае ў твань»), у шостым — апісанне ваеннай пары горада, яго побыту («Бетоннай панелі далонь // Сабакі галодныя ліжуць // I выюць на чорны балкон — // Веранду шантану «Парыжу»). На фоне падобных падзей у творы разгортваецца сюжэт кахання прыгажуні Марыі і параненага на вайне афіцэра Іскрыніча, якога тая даглядала ў шпіталі. Самая асноўная аўтарская ўдача ў паэме — востры антываенны пафас, антымілітарысцкі настрой, якім яна прасякнута. Твор выклікае глыбокае спачуванне да ні ў чым не вінаватых ахвяр вайны — параненых у акопах салдат, бежанцаў, якіх налічваліся тысячы і тысячы. Голас паэта гучыць даверліва, шчыра, пранікліва і адначасова гучна, па-аратарску прыўзнята і публіцыстычна:

 

Зоры не свецяць, а ў роспачы ныюць.
Дзеці губляюць матуляў сваіх.
Людзі на ўзрэччы нябожчыкаў мыюць,
Робяць падушкі ім з лісцяў сухіх.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!