Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Эдуард Акулін - Прыйдзе час, і яна міне...

Прыйдзе час, і яна міне,
восень цяжкая на характар.
Сэрца сум запалоніць раптам,
і ў далоні твае — тварам
так захочацца зноўку мне.

Прыйдзе час, і яна міне...
Ты казала— усё мінае.
Ліст апошні ў маім акне,
як усмешка твая, лунае.

Пройдзе час.
Прыйдзе новы хтосьці.
Стане сумна, бы колісь мне,
ды падставіць далоні Восень.
Твар схілю ў іх — і ўсё міне.