Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдуард Акулін - Журавіны бяруць жанчыны...

Журавіны бяруць жанчыны,
паслухмяныя студзяць пальцы.
Не баяцца слядоў ваўчыных, —
на чарнобыльскі вецер скардзяцца.

Журавіны бяруць жанчыны,
імі ўсыпана ўсё Палессе...
Нібы кроў па слядах ваўчыных
палымнее на першым снезе

 

Похожие статьи:

Эдуард АкулінТворчасць Эдуарда Акуліна

Эдуард АкулінЭдуард Акулін - Жонцы

Эдуард АкулінЭдуард Акулін - Прыйдзе час, і яна міне...

Эдуард АкулінЭдуард Акулін - Трыялет

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Журавіны