Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Уладзіслаў Сыракомля - Добрыя весці

Заходзіць сонца пагодняга лета,
Bee вецер з заходніх нябёс.
Здароў будзь, вецер з далёкага света:
Добрыя ж весці да нас ты прынёс!
Здаровыя ж будзьце, эй, добрыя весці!
Там, на Заходзе, праліваюць кроў,
Б'юцца для славы, свабоды і чэсці
і робяць вольных людзей з мужыкоў.
Гудзяць вясёла і песні, і танцы
У добрым жніве на шчаслівы год.
Годзе ж вам, годзе, царыкі-паганцы,
Таптаць з балотам хрышчоны народ!
Годзе ж вам, годзе ў яснай карэце,
Годзе, чыноўнікі, ездзіць у двор.
Годзе вам, годзе, мужыцкія дзеці,
З хаткі астаткі даваць на набор.
і панская дзецка, і хамская юха
З аднэй кватэркі папіваюць мёд:
і прысягнулі навек, да абуха,
Быць сабе вольны і роўны народ.
Мужык і шляхціц засядзе на лаве,
Каб весці раду а сваёй зямлі.
Як трэба думаць а грамадскай справе,
На адно мейсца, як браты прьйшлі —
А як урадзім вайну на грамадзе,
Бараніць дзеткі, і зямлю, і дом,
Мужык і шляхціц на каня усядзе
Касіць касою, рубаць тапаром!
Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа
За нашу крыўду, за горкі наш жаль.
Запяём песню: «Хваліць цябе, Божа!»
Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль.
Зямля ты наша, зямля ты святая,
Радзі нам збожжа ды судзі пажаць, —
Не прыйдзе вораг з маскоўскага краю
На магазын наша зерне браць!
Ручыць рукою худоба ў хаце.
Паны мужыцкіх слёз не забяруць —
Мужык і шляхціц стаў за пане браце,
Рукі за рукі і грудзь за грудзь.
Пяром на карце, сахой на ніве
Адзін другому роўнасць засцярог.
Эй, у свабодзе зажывём шчасліве,
Мы будзем дзеткі, а наш бацька — Бог!..