Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Уладзіслаў Сыракомля - Хадыка

   "Пад замак слуцкі" збіраецца народ. Там суд правіць ваявода. Праз гурт людзей, праціскаецца старац. Аддыхаўшыся, пачынае споведзь. Трыццаць год, як ён хаваецца ў лесе. Лоўчы загадаў Хадыку асачыць мядзведзя, бо на паляванне меўся прыехаць сам гетман. Хадыка тры дні прагуляў у карчме, спадзеючыся, што ўсё паспее зрабіць да прыезду паноў у апошні дзень.

   Паляванне не адбылося, гетман "словам адборным злаяў лоўчага". Той, калі з'ехалі паны, "спагнаў злосць" на асочніку: "Падхапілі мяне, прывязалі да дрэва, лупцавалі гарапнікам з тоўстага дроту, падплываў я крывёю ад панскага гневу. Марна бацька да ног прыпадае з адчаем, плача жонка..." 

   У парыве гневу Хадыка забіў лоўчага і ўцёк у пушчу. Цэлую ноч блукаў па лесе, згадваючы мёртвага пана і яго маладую жонку, уласную сям'ю. Ад людзей ён схаваўся, ад сумлення схавацца немагчыма. Усю зіму змагаўся з холадам, голадам, сумленнем і д'яблам, які спакушаў выйсці на дарогу і разбоем здабыць ежу, апратку. З'явіліся думкі пра самагубства. Шукаючы патрэбную галіну, убачыў пчаліны рой. Вырашыў спачатку зрабіць пчолам дамоўку. Праца адвяла думкі пра смерць. Ішлі гады, прыйшла старасць, з ёй нядужасць. Хадыка вырашыў ісці да людзей, ужо не баючыся зняволення і суда. Ды ўсе, каго ён сустракаў па дарозе і ў вёсцы, "з жахлівым крыкам уцякалі". Толькі адзін чалавек запрасіў на ноч, накарміў гарачай стравай, падараваў старую апранаху, а выслухаўшы Хадыку, падказаў, што "ў места князь прыехаў, судзіць за ўчынкі...".

   Хадыка просіць князя прызначыць яму суровае пакаранне, а за гэта абяцае аддаць сваю пчаліную гаспадарку. Князя вельмі ўразіў аповед старога. Ён перанёс суд на заўтрашні дзень. Хадыка да яго не дажыў, памёр у кляштары.