Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Раіса Баравікова - За дзень да снежня

Ужо на тры замкі закрыўся жмінда
і недзе перад ложкам ловіць моль,
а па садах згалелых ходзіць крыўда,
я чую — дрэвы скардзяцца на золь.

Слата, слата... а ў позірку чаканне,
бы феерверкам выбухне зіма...
Прымроіцца, як ясны дзень, каханне,
цьфу на яго! Яно заўжды чума.

Гартае свет турбот будзённых кнігу,
нямала ў ёй старонак для мяне,
і круціць лёс, нібы разводдзе крыгу,
не сплю.... Чакаю сонейка ў акне.

1987

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!