Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Міхась Чарот - Вясенняя раніца

Гляньце, дзеткі, у аконца,
Ды пара ўжо ўставаць.
Як прыгожа там бясконца.
Сорам, дзеткі, позна спаць!

Заглянула сонца ў вочкі,
Дзень прыйшоў — даволі сну.
На свет гляньце, галубочкі,
Усе вітаюць там вясну.

Зелянее траўка ў полі.
У небе птушачкі пяюць.
Эх! Зімы не будзе болей,
Хутка кветкі зацвітуць.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!