Экспазіцыя (ад лац. expositio — растлумачэнне) — частка твора (перад завязкай сюжэта), у якой аўтар знаёміць чытача з героямі, месцам і часам дзеяння. У экспазіцыі апісваюцца абставіны, у агульных рысах паказваюцца ўзаемаадносіны паміж героямі.
Экспазіцыя можа быць кароткай, але можа складаць цэлыя раздзелы твора. Бывае, што экспазіцыя знаходзіцца і пасля завязкі, калі аўтар падрабязна апісвае новыя абставіны, характарызуе новых персанажаў, якія ўступаюць у дзеянне.
У паэме Янкі Купалы «Курган» экспазіцыя дадзена ў другім раздзеле твора:
На тары, на крутой, на абвітай ракой,
Лет назад таму сотня ці болей,
Белы хорам стаяў, недаступнай сцяной,
Грозна, думна глядзеў на прыволле...