Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Нарыс

   Нарыс — невялікі дакументальна-мастацкі аповед, у якім апісаны падзеі, што сапраўды толькі што або нядаўна здарыліся ў жыцці, а персанажы маюць рэальных прататыпаў і выступаюць пад сваімі прозвішчамі. Іншымі словамі, нарыс — гэта мастацка-дакументальнае або дакументальна-мастацкае апавяданне.
   Нарадзіўся нарыс у Англіі ў ХVІІІ ст. Асобныя пісьменнікі пачыналі сваю літаратурную кар'еру менавіта з нарысаў (Чарльз Дзікенс, Анарэ дэ Бальзак, І. Тургенеў і інш.).
   Вядомыя нарысы ўкраінскіх і рускіх пісьменнікаў І. Нячуя-Лявіцкага ("На Дняпры"), Панаса Мірнага ("Падарожжа ад Палтавы да Гадзячага") М. Кацюбінскага ("На крылах песні"), К. Паўстоўскага ("Близкие и далёкие"), У. Салаухіна ("Лад") і інш.
   Распаўсюджаны нарыс і ў беларускай літаратуры ("Вачыма друга" Янкі Брыля, "Споведзь сэрца" А. Бялевіча, "Дзівасіл" В. Палтаран, "Па зялёную маланку" Янкі Сіпакова і інш.).

Похожие статьи:

Уладзімір КараткевічНарысы і эсэ Уладзіміра Караткевіча