Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Успаміны

Кнопка отправить на печать

   Успаміны ўставалі прыгожыя, сонечныя, высокія і плывучыя, як воблакі на пачатку лета. I нават зімовыя, халодныя, яны наплывалі, бы цёплая вада нешырокае рэчкі, што цякла за вёскаю.
   Адразу выплывае ў памяці з густога зімовага мроіва заінелы снег бясконцага поля, адзінокі санны след, і заінелая грыва каня, і пах настылага кажуха, у якім так утульна і не хочацца варушыцца. Плыве насустрач снегавое поле, абступае прыцемкавая марозная сінеча. I яшчэ не відаць, але ведаеш, што пакажацца спачатку адзін, а потым і другі слабенькі агеньчык. А следам па дарозе плывуць бухматыя вазы з сенам, якое яшчэ і на марозе свежа пахне сухім пахам стога...
   А тое свята прасторных, залітых сонцам і саломаю жнівеньскіх дзён, яшчэ не пацямнелага, пахучага ржышча, мяккіх «коцікаў» паміж яго! I першы родны і журботны крык шэрых жураўлёў над аўсяным полем!..
   I тыя ўспаміны, і тыя пахі незабыўныя і самыя лепшыя, як успаміны пра дотык матчыных рук, пра яе голас, які нікому не паўтарыць, як нікому не сказаць табе тых самых ласкавых, самых шчырых слоў любові, вялікае і адзінае, якою можа адарыць цябе маці.
(175 слоў)

Паводле А. Жука.