Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Жук - Праклятая любоў

    У аповесці Алеся Жука "Праклятая любоў" (1991) выяўляецца паглыбленае сацыяльна-філасофскае і маральна-этычнае асэнсаванне гісторыі беларускай вёскі, лёсу чалавека на зямлі. Тут з вышыні сучаснага дня раскрыта сутнасць і праўда даваеннага часу, добра паказана, як жорсткі даваенны час пазбаўляў вёску гаспадара, ламаў яго псіхалогію, калечыў людскія лёсы. У адарванасці ад бацькаўшчыны прайшло жыццё Галіны Русакевіч: яе бацькі сталі ахвярамі сталінскага "вялікага пералому", былі высланы ў Сібір. Лес Яна Куляша, аднаго з галоўных герояў аповесці, таксама нібы люстэрка народнага жыцця. Ён адносіцца да тых людзей, хто ахвяраваў сябе цяжкай штодзённай працы на зямлі: яго "круціла, як тую салому ў малатарні, усё жыццё калгасная работа". Працаваў Ян сумленна, не шкадуючы сіл, здароўя, спадзеючыся прычакаць "нечага іншага, лепшага, толькі не для... самога". Не заўважыў, як насунулася старасць, апанавала нямогласць. Ён стаў інвалідам, амаль страціў зрок: "А чаму сталася гэтак, што замест святла пад канец жыцця — пустая шэрань перааранага поля?.. Навошта пракляў Бог і маці, і яго любіць гэтую зямлю, усё аддаць ёй, каб атрымліваць толькі шэрань, якая бясконцая, ад якой не ўратавацца тым, што заплюшчыш вочы?". Не знайшлі агульнага шчасця Ян Кулеш і Галіна Русакевіч, засталіся на гэтым свеце з абяскрыленымі, зняможанымі душамі.
   Праца стала сэнсам жыцця для Хведара Жыгары. Але ён так і не адчуў сябе ўнутрана свабодным чалавекам, гаспадаром на зямлі, бо яго "ўвесь век вучылі і тузалі. Усё нехта то зверху, то збоку правіў Жыгара. I ў калгасах, і нават на сваім пляцы". Вучылі і тузалі такія калгасныя кіраўнікі і гора-гаспадары, што трымалі вёску ў самазабыўнай пакоры і боязі, давялі яе да гаротнага існавання. Хведар Жыгара, каб выжыць, змушаны быў прыстасоўвацца да некага і ў гады калектывізацыі, і ў вайну, і пасля вайны. Пісьменнік выклікае нас да філасофскага роздуму пра драму чалавечай любові да зямлі, пра тое, у чым сэнс сялянскай працы, што такое несвабода і зямное шчасце.

Похожие статьи:

Алесь ЖукПаляванне на Апошняга Жураўля. Мастацкія асаблівасці

Алесь ЖукАлесь Жук - Стары бабёр

Алесь ЖукАлесь Жук - Мужчыны

Алесь ЖукАлесь Жук - Паляванне на Апошняга Жураўля

Алесь ЖукАлесь Жук - Песня