Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Матчына сэрца

Кнопка отправить на печать

   З першага дня мацярынства трывог і пакут болей, чым радасцей, у кожнай маці. У дзіцяці рэжацца першы зубок – маці пакутуе падвойным болем. Пакаўзнулася дзіцятка, разбіла носік – матчына сэрца ледзь не рвецца. Першая "двойка" – гора для маці. А яна ўсё чакае радасці.
   А захварэе дзіця – здаецца, нічога страшней і ва ўсім свеце няма. Каб можна было, жыццё аддала б за дзіця. Не спіць начамі маці...
   А як чакае маці кожнага ліста з пячаткай салдацкай пошты! З трывогай слухае радыё: недзе ж юнакі забіваюць адзін аднаго. Каб спытаў: за што? Яны ж зроду не сустракаліся, не чулі і не пачуюць імя свайго забойцы або забітага ім. На каго ж кідаюць бомбы? Па кім б’юць з гарматаў?
   Вечна нечага з трывогай чакае маці, вечна думае пра сваё дзіця, жыве дзеля яго.
   Як жа месцяцца ў адным сэрцы боль і радасць, любоў і трывога? Месцяцца. Яно ж матчына! Для кожнага ў ім знойдзецца прытулак і ласка.
(154 словы)

Паводле С. Грахоўскага.