Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Белавежская пушча

Кнопка отправить на печать

   Белавежская пушча – адзін з самых старажытных лясных масіваў Еўропы. Размешчаны ён на паўднёвым захадзе Беларусі, уздоўж мяжы з Польшчай, на водападзеле басейнаў Заходняга Буга, Нёмана, Прыпяці, за шэсцьдзясят кіламетраў ад Брэста. У межах Беларусі плошча Белавежскай пушчы – амаль сто сорак пяць тысяч гектараў. Назву сваю пушча атрымала, магчыма, ад абарончай вежы са сценамі белага колеру, пабудаванай у трынаццатым стагоддзі. На працягу стагоддзяў пушча з’яўлялася месцам княжацкага і каралеўскага палявання. З сярэдзіны сямнаццатага стагоддзя Белавежская пушча – адзінае месца ў Еўропе, дзе вадзіліся зубры. Пасля Першай сусветнай вайны іх у пушчы не засталося. У тысяча дзевяцьсот дваццаць дзявятым і тысяча дзевяцьсот трыццатым гадах у Германіі і Швецыі было закуплена сем зуброў для Белавежскай пушчы. Цяпер у пушчы звыш ста васьмідзесяці гэтых магутных жывёл.
   Калі апынешся ў белавежскім лесе, здзіўляешся яго прыгажосці!
(131 слова)

Паводле С. Адзінцова, С. Сідора.