Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

 

 Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Васіль Зуёнак

Кнопка отправить на печать

   Днём нараджэння Васіля Зуёнка лічыцца 3 чэрвеня 1935 года. Аднак на самай справе сялянская сям’я Васіля Захаравіча і Куліны Канстанцінаўны з вёскі Мачулішча Халопеніцкага (па тым часе) раёна Мінскай вобласці парадавалася свайму працягу – сыну – 3 ліпеня. Іншая дата – вынік звычайнай для пасляваенных год блытаніны з аднаўленнем дакументаў, знішчаных у нямецкую акупацыю. Пасля вызвалення, у 1944 годзе, Васіль ідзе ў Мачулінскую пачатковую школу. Грамату асвойвае паспяхова і хутка: з першага класа пераходзіць адразу ў трэці і неўзабаве становіцца вучнем Узнацкай сямігодкі.
   Сталая цяга да вершаскладання абудзілася менавіта ў час школьнага юнацтва – да 1949 года назбіраўся першы «збор твораў», два сшыткі вершаў. Некаторыя з іх былі дасланы ў газету «Літаратура і мастацтва», адкуль прыйшоў ліст з парадай «яшчэ шмат павучыцца». Можа, гэтыя словы і вызначылі лёс Васіля Зуёнка: прачытаўшы пісьмо з рэдакцыі, бацька выправіў сына ў Барысаўскае педагагічнае вучылішча. «Барысаўскі перыяд» (1950-1954) змяніўся вучобай на аддзяленні журналістыкі філфака БДУ, куды, маючы дыплом выдатніка, Васіль Зуёнак быў залічаны без іспытаў.
   Студэнцкія гады праходзілі ва унікальнай атмасферы, у таленавітым асяродку: у другой палове 1950-х гуманітарныя навукі побач з Васілём Зуёнкам штудзіравалі Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінскі, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Міхась Стральцоў, Янка Сіпакоў, Іван Чыгрынаў, Вячаслаў Адамчык, Кастусь Цвірка, Барыс Сачанка… Потым іх, амаль равеснікаў-аднагодкаў, даследчыкі назавуць філалагічным пакаленнем. Пры пэўным падабенстве біяграфій (вясковае паходжанне, абпаленае вайной маленства) кожнаму быў наканаваны свой мастакоўскі лёс. Васіль Зуёнак, надзвычай строгі і патрабавальны да сябе, не спяшаўся выносіць на суд чытачоў плён уласных творчых пошукаў: ад паэтычнага дэбюту ў «чырвонай змене» ў 1954 годзе (яшчэ раней вершы друкаваліся ў барысаўскай раённай газеце) да першай кнігі пройдзе больш за дзесяцігоддзе.
   Выпускнік аддзялення журналістыкі (1959), В. Зуёнак назапашвае жыццёвы вопыт, збірае духоўна-эмацыйны багаж – без чаго не магчыма сапраўдная паэзія, – працуючы ў перыядычных выданнях Мінска: у шматтыражнай газеце «Рабочае юнацтва», у «Піянеры Беларусі». Журналісцкае судакрананне са светам дзяцінства і юнацтва, відавочна, паспрыяла станаўленню Васіля Зуёнка як дзіцячага пісьменніка. Выдадзены ў 1965 годзе зборнік вершаў для дзяцей «Вясёлы калаўрот» стаў прадвесцем прыходу ў «дарослую» літаратуру яркага, самабытнага аўтара. (Варта падкрэсліць, што і дасягнуўшы вяршыняў паэтычнага Алімпа, творца не пакіне па-за ўвагай маленькіх чытачоў.) Дарэшты ж разбурыла сцяну пакутлівага маўчання і адразу вывела Васіля Зуёнка на авансцэну тагачаснай беларускай паэзіі кніга лірыкі «Крэсіва» (1966). Яе прыхільна сустрэлі і крытыкі, і літаратурныя паплечнікі, прынамсі, шчыра парадаваўся за аўтара зборніка У. Караткевіч: «Перад намі паэт. Паэт адметны, свежы, паэт са сваім зрокам, са сваім адкрытым гукам жыцця слыхам і адкрытым болю і любві сэрцам». Нягледзячы на невялікі аб’ём, кніга атрымалася канцэптуальна завершанай, цэласнай. Сёння яе можна разглядаць як разгорнуты паэтычны анонс усёй далейшай творчасці Васіля Зуёнка. «Крэсіва» беспамылкова «высвеціла», падказала праблемна-тэматычныя абсягі мастакоўскага шляху: ад вясковай хаты – да касмічных вышыняў, ад побыту звычайнага чалавека – да лёсу нацыі, ад маленькай былінкі – да «галактычных» філасофскіх праблем, ад гістарычных глыбіняў – да праекцый у будучыню. Контурна абазначаныя ў першай кнізе пытанні жыцця і смерці, маральнай чысціні асобы, узаемаадносін чалавека з прыродай, захавання нацыянальнай самабытнасці народа надалей будуць паспяхова даследавацца пісьменнікам, атрымаюць ідэйна-сэнсавую аб’ёмнасць, шматграннасць і глыбіню.
   Перажытая па-за кніжкай «пара літаратурнай маладосці, пара вучнёўства» (Генадзь Бураўкін) прадвызначыла высокі мастацкі ўзровень наступных зборнікаў: «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Качан на п’едэстале» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Світальныя птушкі» (1982), «Лукам’е» (1984), «Вызначэнне» (1987), «Лета трывожных дажджоў» (1990), «чорная лесвіца» (1992), «Пісьмы з гэтага свету» (1995). Не дзіўна, што многія творы аднаго з лідараў літаратурнага працэсу перавыдаваліся: так, пабачылі свет кнігі выбраных вершаў «час вяртання» (1981), вершаў і паэм «Жніўны дзень» (1985), двухтомнік выбранага, першы том якога – «Гронка цішыні» (1996) – склала лірыка, другі – «Пяцірэчча» (1998) – аднайменная ліра-эпічная пенталогія.
   Па аб’ектыўных, далёкіх ад сфер мастацтва прычынах з 1995 года не выходзіла новых арыгінальных кніг лірыкі В. Зуёнка. тым не менш ёсць падставы ў пераліку паэтычных зборнікаў згадаць яшчэ адзін, пакуль «віртуальны». Гэта электронная версія кнігі, куды ўвайшло каля тысячы твораў 1993-2006 гадоў. Некаторыя з іх друкаваліся ў перыёдыцы, але шматлікія «вершы сутоку тысячагоддзяў» невядомыя чытачу. Вялізны том паэзіі «з камп’ютэрнага небыцця» хаця і не матэрыялізаваўся ў звычайным, папяровым выглядзе, аднак існуе і ўяўляе сабой значную і па аб’ёме і, найперш, у ідэйна-эстэтычных адносінах частку мастацкага наробку пісьменніка. У 2009 годзе доўгі выдавецкі «застой» нарэшце парушыла кніга «Паміж небам і зямлёю», якую склалі празаічныя тэксты – літаратурна-лінгвістычныя эсэ, эцюды, падарожныя нататкі.
   …Паралельна з няспыннай творчасцю Васіль Зуёнак працуе ў літаратурна-мастацкіх выданнях – намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (1966-1972), галоўным рэдактарам часопісаў «Бярозка» (1972-1978) і «Маладосць» (1978-1982), – займаецца навуковай і грамадскай дзейнасцю. У 1973 годзе ён паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю, з 1982 года пачаў выконваць абавязкі сакратара Саюза пісьменнікаў Беларусі, а пасля ўзначаліў гэтую мастакоўскую супольнасць (1990-1998). Васілю Зуёнку давялося прыняць удзел і ў працы міжнародных арганізацый – у 1985 годзе ў складзе беларускай дэлегацыі пабываць на 40-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН
 


Наталля Заяц

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!