Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Іван Шамякін - Падзенне

Кнопка отправить на печать

   Аповесць «Падзенне» (1993) асабліва бязлітасна агаляе нашу рэчаіснасць: паўсюдна ўсталёўваецца шалёная ўлада долара, воўчыя прынцыпы выжывання, ідзе жорсткае рабаванне народа, грамадства скочваецца да галечы, голаду, абясцэньваецца чалавечае жыццё. Усе гэтыя рэаліі не толькі ахарактарызаваны пісьменнікам, а яскрава паказаны і раскрыты праз напружанасць сюжэтных калізій, лёсы персанажаў. Раман Юшкоўскі, працуючы на адказнай пасадзе ў адным з дзяржаўных камітэтаў, становіцца на шлях хабарніцтва, страчвае маральны імунітэт: «Два дні баяўся, каб сумленне не штурхнула яго на неабачлівы крок. Не, трохі пасмактала душу, як дзіця пустышку, і... заснула — сумленне заснула». Прадаць сумленне яго прымусіла спакуса лёгкага жыцця. Ён да канца не ўзважыў свой ганебны крок, не здолеў прадбачыць, што прынясе вялікую трагедыю ў сям'ю. Ён, прадстаўнік трэцяга пакалення Юшкоўскіх, разбурыў тыя маральныя прынцыпы і ўстоі свайго роду, якіх нават пад цяжкім гнётам выпрабаванняў не выракся ягоны дзед Стэфан Юльянавіч, былы сталінскі вязень. Стары Юшкоўскі, згадваючы гулагаўскае мінулае, даводзіць, што выжыць любой цаной — прынцып амаральны: «Але не выжывалі якраз тыя, хто адступаў ад чалавечай маралі, ад прынцыпаў сваіх... Пярэваратні не выжывалі...» Лягчэй за ўсё ўласную подласць, вядома, спісаць на цяжкасці часу і жыцця. Менавіта пярэваратнем, адступнікам стаў Раман. Ён бессаромна, подла здрадзіў сваёй жонцы Пілі, давёў яе да самагубства. Не вытрымала і дзедава сэрца. Рамана пачынаюць баяцца і ненавідзець дзеці. Да таго ж яго напаткала сапраўды злавесная кара: ён захварэў на невылечную хваробу — СНІД, ад якой, дарэчы, дачасна сышла на той свет яго каханка Вераніка. Маральнае падзенне няўхільна вядзе і да фізічнага выраджэння. Фінал твора трагедыйна завостраны.
   У аповесці пісьменніку ўдалося стварыць красамоўны тып сучаснага прадпрымальніка-нуворыша Ігара Кін-Кіёнка. Такія, як ён, перакананы, што ў наш час усё прадаецца. Для кін-кіёнкаў не існуе этычных бар'ераў і законаў, іхняя псіхалогія ўрвіцельская, самазадаволена-цынічная. Пісьменнік, па сутнасці, развенчвае так званы новы клас «дзелавых людзей», бо гэта пакуль толькі гучныя словы, міф.