Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Калізія

   Калізія (ад лац. collisio — сутыкненне) — супярэчнасць, проціпастаўленне характараў або характараў і абставін, якое рухае дзеянне ў творы, вымушае герояў рабіць пэўныя ўчынкі, выказваць думкі, выклікае пэўныя перажыванні.
   Паняцце калізіі блізкае да паняцця канфлікт, але не тоеснае яму. Яно больш шырокае і азначае не проста сутыкненне асобных характараў, а супярэчнасці паміж героем і абставінамі, героем і асяроддзем, супярэчнасць унутры самога характару героя і г. д.