Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вужыная карона

   У нешчаслівы час выйшаў Сямён на паляванне. Не могучы выканаць строгі наказ пана ўпаляваць дзічыны, што б там ні было, даведзены да адчаю, ён падумаў, што пакланіўся б і нячысціку, абы толькі той паспрыяў яму ў ловах.  

   І толькі ён так падумаў — выбег аднекуль велізарны чорны сабака і страшнымі вачыма ўтаропіўся на чалавека. Неспакой і страх ахінуў Сямёна. А тут яшчэ і нейкі дзіўны пажылы чалавек выйшаў з гушчару і сеў на пень ля паляўнічага.

   І расказаў яму Сямён пра сваю бяду. Супакоіў Сямёна чалавек і параіў яму ісці заўтра вечарам на Ласіную гару, што стаіць сярод цёмных лясоў, а схілы яе пакрыты вужамі. Сустрэўшы Вужынага Караля, хай пасцеле перад ім Сямён белую хустку, укленчыць і паклоніцца. І дасць тады Сямёну Вужыны Кароль сваю Залатую Карону. Здабыўшы яе, стане Сямён шчаслівым на ўсё жыццё, бо чорны сабака будзе яму служыць заўжды і павядзе туды, дзе зможа ён настраляць дзічыны, колькі пажадае.

   І толькі пра адно папярэдзіў дзіўны чалавек Сямёна: ніколі не баяцца нічога. Ні тады, калі ўсю ноч будзе ісці да Ласінай гары, ні пасля, калі атрымае Залатую Карону. «Але ніколі не палохайся нічога і не дзівіся нічому, бо калі пахіснешся сэрцам або духам — будзеш нешчаслівы; не пускай у душу такія пачуцці», — сказаў так і знік...  

   І Сямён пайшоў на Ласіную гару. Апоўначы лютыя пачвары акружылі лоўчага; потым велізарны мядзведзь на задніх лапах набліжаўся да яго; зграя ваўкоў ляскала перад ім крывавымі пашчамі; вышэйшы за лес Волат заступаў яму дарогу, але Сямён смела ішоў далей. 

   І на світанні выйшаў ён да чароўнага сада, у якім палац золатам свеціцца, а ў садзе гулялі дзяўчаты і вабілі яго да сябе. Але Сямён спяшаецца да Ласінае гары. 

   А далей было ўсё так, як паабяцаў яму дзіўны незнаёмы. І разнеслася па ўсёй ваколіцы пагалоска пра Сямёна, быццам ён — чараўнік. Сябар яго Акім бачыў праз акно Сямёнавай хаты, як той кукобіць чорнага сабаку, а сабака глянуў на Акіма крывавым вокам і знік. 

   І закахаўся Сямён у прыгажуню Марысю, дачку пабожных бацькоў, і запытаўся ў яе, ці ўзаемнае яго пачуццё. Дзяўчына ж адказала, што ходзіць пагалоска, быццам ён чараўнік. Не вагаючыся, пацалаваў ён Марысін крыжык, даводзячы тым, што ніякі ён не чараўнік. 

   І толькі ён гэта зрабіў, як з травы падняў галаву велізарны вуж. Закрычала спалоханая Марыся. Сямён схапіў камень і выцяў вужа. Той, сыкаючы, схаваўся ў траве, але тут раптам чорны сабака з'явіўся і загаўкаў, а потым таксама знік. І на ловах Сямёну перастала шанцаваць. І безліч вужоў, сыкаючы, паўзлі пад лаву і пад печ, калі ён вяртаўся дахаты. Доўга яшчэ дакучалі яны небараку Сямёну. Адчыніў ён скрыню, выняў Вужыную Карону, а яна ўжо і не залатая...

 

 

Адказы на пытанні:
   1. У апавяданні «Вужыная карона» незвычайным падаецца паход Сямёна на Лысую гару і яго сустрэча з Вужыным Каралём, а таксама з’яўленне і знікненне чорнага сабакі.
   2. Панскі лоўчы Сямён быў адказны, старанны, працавіты.
   3. Сямён атрымаў ад панскага аканома даручэнне прынесці пару глушцоў, цецерукоў і колькі курапатак. Некалькі дзён ён прабыў на паляванні, але дні былі нешчаслівыя і ён не змог знайсці ніводнай птушкі.
   4. Пасля наўдалага палявання Сямён стаў перажываць: пан яму не паверыць, што не змог застрэліць ніводнай птушкі і падумаў, што пакланіўся б нячысціку, толькі б выканаць даручэнне. Так і здарылася. Сямён адправіўся на Ласіную гару і авалодаў вужынай каронай, а чорны сабака стаў яму служыць.
   5. Сямён бачыў страшэнных лютых звяроў з крывавымі пашчамі, грознага Волата, які вырваў вялікую хваіну, палац залаты, чароўны сад, прывабных дзяўчат з вянкамі, чараду вужоў. Ён прайшоў праз гэтыя выпрабаванні, узышоў на гару і ўбачыў Вужынага цара. Сямён раскінуў белую хустку перад ім і ўкленчыў. Вуж выпусціў з галавы Карону на хустку і папоўз далей.
   6. Пасля таго, як Карона трапіла ў рукі Сямёна, ён стаў лепшым і самым знакамітым паляўнічым на ўсю ваколіцу. У паляванні яму дапамагаў чорны сабака, які прыводзіў яго да дзічыны. Сабака заўсёды заставаўся ў лесе пасля палявання. Ніколі Сямён не вяртаўся з пустымі рукамі.
   7. Людзі лічылі Сямёна чараўніком, некаторыя нават бачылі чорнага сабаку, які сустракаў яго ў лесе. Усе лічылі, што яму дапамагае сам нячысцік. Сямён не быў шчаслівым, бо яго ўсе баяліся, цураліся, некаторыя нават зайздросцілі. Нячыстая сіла не можа зрабіць чалавека шчаслівым.
   8. Сямёну спадабалася дзяўчына Марыся. Ён хацеў на ёй ажаніцца, але тая папрасіла яго пацалаваць яе крыжык. Ён так і зрабіў. Пасля гэтага з’явіўся Вужыны Кароль, але Сямён кінуў у яго каменем. Пасля гэтага чорны сабака знік, а Сямён доўга паўсюдна бачыў вужоў. Нячысцік не жадаў адпускаць Сямёна, бо кожная чалавечая душа была для яго важнай і жаданай. Аднак вера Марысі выратавала паляўнічага ад залежнасці.
   9. Чалавеку для таго, каб вытрымаць неспрыяльныя жыццёвыя абставіны, патрэбна быць аптымістычным, верыць у свае сілы, не здавацца, не сумаваць, а ўпарта перамагаць усе нязгоды, бо няма нічога немагчымага. Галоўнае, не траціць веру ў сябе і свае здольнасці.

Похожие статьи:

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі пра ўваскрэсенне душы і перамогу чалавека над злом

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Карона

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі - Цэнтральная праблема «Шляхціца Завальні...»

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі - Назначэнне фантастычнага ў творах Яна Баршчэўскага. Адметнасць алегорыі