Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Кузьма Чорны - Хвоі гавораць

Кнопка отправить на печать

   У апавяданні «Хвоі гавораць» (1926) пісьменнік паказвае адносіны людзей да чужой смерці. У дзядзькі Язэпа памёр ад сухотаў сын, у вайну ён быў атручаны газамі. Герой-апавядальнік Мікалай назірае, як змяніліся паводзіны Язэпа ад гэтай страшнай весткі. Перажыванні Язэпа выяўляюцца праз яго ўчынкі, рэдкія словы, яго ўнутраны  стан не паказваецца. У вёсцы памірае таксама жанчына. «І тут выйшла незвычайнае ў гэту хвіліну з дзядзькам Язэпам. Ён затрос барадою ад смеху...  – Тамашыха памерла. Павячэрала, кажа, як мае быць. А назаўтра з пасцелі не ўстала... Нястраўнасць! Як ты думаеш, сынку, колькі пудоў яна важыла?». Рэакцыя Мікалая на нечаканыя паводзіны дзядзькі: «Што гэта ў яго? Няўжо гэта толькі затым, што Міхал сын яму, а Тамашыха чужая і любіла паласкаць косці другіх?».

   Але і ў героя-апавядальніка смерць жанчыны не выклікае паважлівых адносін, бо смерць – своеасаблівы працяг жыцця, падсумаванне яго: «Я падумаў аб гэтай тоўстай, грузнай, як хмара, жанчыне. Куды ні ідзе – усё жуе нешта, каго ні стрэне – правядзе зіркам мізэрнага абгавору...»

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!