Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Зуёнак - Пачакай, дзядуля Марс

Нас пяцёра ў нашым доме –
Дружбакоў усім вядомых.

Толькі дом не знае наш;
Мы - касмічны экіпаж!

Компас ёсць. I ёсць ракета
Змайстравалі пад сакрэтам.

I цяпер бы самы раз
Нам адправіцца на Марс.

Ды шкада, што ён далёка –
Пэўна спознімся на ўрокі.

I, глядзі, яшчэ ў прыдачу
Тройкі ў дзённіках заскачуць...

А таму з прычыны гэтай
Пераносім старт на лета.

Пачакай, дзядуля Марс, –
Дай закончыць першы клас!

 

Похожие статьи:

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - У люстэрку Свіцязі

Яўген КрупенькаЯўген Крупенька - Мы – касманаўты

Пераказы, дыктантыМарс

Пераказы, дыктантыКамандзіроўка на Марс

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Касманаўты