Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

 

 Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Васіль Зуёнак - Дала прырода мне ваду і цвердзь...

Кнопка отправить на печать

Дала прырода мне ваду і цвердзь,
Дала агонь, каб не блукаў я слепа,
Дала жыццё, а з ім дала і смерць...
Дала зямлю – а я глядзеў у неба...

А каб агонь свяшчэнны не патух,
Каб зноў не захлынуўся чорнай багнай,
Дала прырода мне высокі дух.
А я ствараў багоў – я неба прагнуў...

Я шмат чаго тады не разумеў,
Я і цяпер, бадай, не разумею.
Я іх ствараў, і з імі я старэў.
Як і цяпер ствараю і старэю.

Усё, што сёння ісцінай слыло,
Назаўтра толькі рэхам адгукнецца.
I сіняй птушкі сіняе крыло
Кавалкам неба ў сэрцы разаб’ецца.

Загадкі непазнаных берагоў...
Адказ – адна ў мяне самаахова.
Адказу не было – ствараў багоў,
Каб потым іх забыць і ўславіць новых.

Бог – невядомасць. Вечны вораг мой.
Яго ствараю і яго звяргаю.
Бясконцы з ім і ўсеадольны бой.
Яго кляну, яму ж і прысягаю.

Быў атам – "непадзельны" – атам-бог.
Цяпер – цяпер ажно дыханне зойме,
Калі ступаю праз яго парог –
Галактыку адкрыць у пі-мезоне*.

Якое неба заўтра засялю?
З якіх арбіт пабачацца мне цуды?
Не ведаю. Адно скажу: зямлю –
Вось гэту, грэшную, ніколі не забуду.

Як ёсць яна – я сэнс вышынь лаўлю,
Ствараю неба – сонечны паганец**.
А дайце неба – я ствару зямлю,
I пойдзе ўсё зваротнымі кругамі.

 

* Пі-мезон – элементарная часціца (фіз.).

** Сонечны паганец – тут: прыхільнік язычніцкіх вераванняў, адухаўлення прыроды.


Адказы на пытанні:
   1. Аўтар адзначае, што першапачаткова ў чалавека было ўсё для жыцця: зямля, агонь, вада, аднак ён прагнуў нечага большага, "глядзеў у неба". Так ён ствараў новых багоў (маюцца на ўвазе чалавечыя вынаходніцтвы). Аднак ісціна, якую, здаецца знайшлі, мянялася з кожным новым "богам". Загадкі не знікалі з жыцця, але адны адказы адказы не прыносілі шмат карысці, другія – нараджалі новыя пытанні. Таму ў жыцці ўсё "ідзе зваротнымі кругамі". Стваральная сіла чалавечага розуму бясконцая.
   2. Лірычны герой адданы не створаным, прыдуманым багам, а зямлі і сонцу, ад якіх залежыць наша жыццё. Гэта выдатна разумелі нашы продкі, гэта разумее і лірычны герой.
   3. У вершы ўжыты навуковыя тэрміны: галактыка, арбіта, атам, пі-мезон. Магчыма аўтар хацеў надаць вершу сучаснае гучанне, падкрэсліць моц чалавечага розуму, яго развіццё, стваральную сілу.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!