Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Андрэй Макаёнак - Дыхайце эканомна

Кнопка отправить на печать

   Героі п'есы Андрэя Макаёнка «Дыхайце эканомна» хаваюцца ў бункеры, паколькі павінна пачацца атамная вайна і ўсё жывое на зямлі загіне. Выкарыстоўваючы топас бункера, аўтар стварае мастацкую мадэль буржуазнага свету, негатыўнага ў сваёй аснове.
   Мадэліруючы парадкі ў тым падземным сховішчы, драматург наладжвае своеасаблівы шматнацыянальны парад дыктатараў, якія змяняюць адзін другога, усталёўваючы, кожны на свой лад, таталітарны рэжым. А ў выніку ўзнікае контурна акрэсленая і злёгку парадыраваная карціна рэальнай гісторыі чалавецтва ў яе паваротныя моманты
   У п'есе таксама прысутнічае ўтопія. Жыхары знешняга свету, вызваліўшыся з-пад улады , нацыяналізавалі ўсе банкі, палацы, прадпрыемствы, скарацілі працоўны дзень, зрабілі ўсё бясплатным - гэта значыць, пабудавалі камунізм.
   Нягледзячы на відавочную ідэалагічную ангажаванасць, у п'есе прысутнічаюць усе рысы антыутопіі: замкнёная прасторавая і сацыяльная структура, архітэпічны канфлікт верху і нізу, героі-маскі і г. д.
   Жанравае вызначэнне, якое аўтар даў п'есе «Дыхайце эканомна», даўгаватае, але сапраўды дасціпнае і поўнае глыбокага сэнсу: «Калі гэта фарс, дык што ж тады рэальнасць?». Так драматург акцэнтаваў нашу ўвагу на тым, што фарсавая прырода смеху ў ягоным творы скіравана супраць рэальных заган чалавечага грамадства, якое за працяглы час свайго існавання напакутавалася ад самых розных уладароў, але не навучылася ні прадухіляць іх з'яўленне, ні эфектыўна змагацца з іх пачварным уладалюбствам.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!