Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Анахранізм

   Анахранізм (ад грэч. ana — уверх, супраць i chronos — час) — наўмыснае або выпадковае, неасэнсаванае, перанясенне характэрных рыс жыцця адной эпохі ў другую.
   Анахранізм нярэдка выкарыстоўваецца для стварэння камічнага эфекту ў сатырычных або гумарыстычных творах. Напрыклад, у парадыйных паэмах «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» персанажы антычнай міфалогіі паказаны ва ўмовах прыгоннага ладу XVIII-XIX стагоддзяў.