Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Як млынар спілаваў святую Ядвігу

   Далёка-далёка на абшарах Беларусі цягнуліся лясы магната Свяцкага. Векавечныя елкі, сосны і дубы раслі на добрай глебе. Там не чулася сякеры селяніна, там не валяўся валежнік: парадак у лясах даўні.
   У самай глушы лесу на высокім кургане расла моцная сасна. Расла яна праз цэлыя вякі і называлася Святой Ядвігай. Гэта сасна, як старэнькая бабка, за свой век шмат чула, шмат бачыла. Як кажуць, памятала яна караля Баторыя, Вітаўта. Памятала яна татар, шведаў, французаў і шмат другіх народаў, якія ішлі праз Беларусь. Памятала той дзень, калі пасадзілі яе на кургане ў гонар нейкага пахаванага ваяводы. Праходзілі вякі, курган сушыўся сонцам і вятрамі. А бор, які вырас над курганом, хаваў у сваім гушчары сасонку-бабульку.
   Будаваліся гарады, нараджаліся і паміралі людзі, расла і харашэла на кургане сасна. З павагай да сасны ставіліся магнаты, у гонар яе складалі вершы, цэлыя паэмы. Сяляне таксама ведалі вартасць кургана і шанавалі памяць пра тую далёкую мінуўшчыну.
   Так плыў час... Над зямелькай той, дзе расла Святая Ядвіга, гаспадарыў пан Свяцкі. І гэты патомак шанаваў старадаўняе дрэва і курган. Са згоды пана і яго ляснічых сяляне секлі дрэвы ў лесе і будавалі дамы.
   Была вялікая патрэба ў млынара на моцнае шула для млына. Ён, атрымаўшы згоду на адну сасонку, выправіўся ў бор.
   Шмат было добрых дрэў, якія бачыў млынар. Але лепшага за сасонку, што расла на кургане, не было. Кінулася сасонка ў вочы млынара. І думкі, каб спілаваць яе, не давалі млынару спакою, хоць ён добра ведаў старадаўнюю вартасць кургана і сасонкі. Абышоў млынар бор і лепшага дрэва не знайшоў. Трэба было ці адыходзіць дадому, ці пілаваць якое другое дрэва…
   Не стрымаў сваю натуру млынар: быў ён асаблівага характару чалавек. Абгледзеўшы сасонку з усіх бакоў, млынар узяўся за пілу. Нехаця скрыгатала піла, сумна расцягвала па лесе рэха – урэшце са страшным трэскам дрэва пахілілася набок і звалілася на зямлю.
   Застагнала зямля.
   Млынар задаволена ўхмыльнуўся, сеў на векавечную сасонку: ён сваё зрабіў.
(318 слоў)

(Паводле У. Галубка)

 

Похожие статьи:

Анатоль БутэвічАнатоль Бутэвіч - Як сасна з бярозай пасябравала

Аркадзь КуляшоўАркадзь Куляшоў - Сасна і бяроза

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Танец соснаў

Пераказы, дыктантыСасна пры дарозе

Пераказы, дыктантыСасна