Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Як бабёр вярбу вартаваў

   Месца тут зручнае, прыгожае. Рэчка Лясная густа аплецена лазняком, адкуль толькі ў засушлівае лета адыходзіць вада.
   Вярба расла хутка. Ніхто і не прыкмеціў, як яна перакінула свае разгалістыя галіны на другі бераг.
   З часам вярбу аблюбавалі хлапчукі. Больш прыдатнага месца, каб даць нырца, не знойдзеш. Іншы раз прысядалі на выгнуты камель рыбакі. Ім падабалася закідваць адсюль вуды. А на самай верхавіне звілі гняздзечкі сінічкі.
   Вярба не думала нават, што з рэчкі, якая давала жыццё і сілу, прыйдзе яе пагібель.
   На Лясную вярнуліся бабры. Адна вялікая сям’я ўпадабала зацішак пад вярбою. На пачатку лета бабры пачалі рабіць запруду, рыхтаваць корм на зіму. З многімі дрэвамі ўправіліся хутка, а вось тоўсты камель разгалістай вярбы быў ім не па зубах.
   Але аднойчы раніцаю і вярба, уздрыгнуўшы, пачала апускацца на ваду. Толькі верхавіна з гняздзечкамі засталася над вадою. Ціўкалі перапалоханыя птушаняты. Насіліся над вярбою іх непрыкаяныя бацькі.
   Стары бабёр павольна падплыў да падгрызенага камля. На беразе, каля самай вады, набіраліся сілы, каб завяршыць работу, іншыя бабры. Адпачыўшы, яны паплылі да вярбы. І тады цішыню разарвала пранізлівае «дз-з-ы-нь». Спалоханыя бабры пахаваліся. А калі вынырнулі з вады, усё паўтарылася зноў. Гэта стары бабёр лупіў хвастом па вадзе, не даючы суродзічам завяршыць работу. «Хай падгадуюцца, стануць на крыло птушкі», – вырашыў ён. І супакоіліся сінічкі. Ціха стала ў гняздзечках.
   Амаль усё лета бабёр вартаваў вярбу. І толькі пасля таго, як птушаняты пакінулі гнёзды, ён знік пад вадою.
   Глыбокай восенню дрэва зусім павалілася. А вясною ад кораня вярбы памкнуліся насустрач сонцу новыя парасткі.
(248 слоў)

 

Похожие статьи:

Вера ВярбаВера Вярба - Матуліны рукі

Вера ВярбаВера Вярба - Бабуліны казкі

Вера ВярбаВера Вярба - Дарагія бясконца мясціны...

Вера ВярбаВера Вярба - Пралеска

Вера ВярбаВера Вярба - Гусі клічуць у вырай