Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Шчаслівая вавёрачка

   Гэта гісторыя адбылася ў Кіславодску, горадзе санаторыяў. Чыстае паветра, горы, лясы, прагулачныя сцежкі, шырокія, роўныя, дагледжаныя. На прагулкі ўсе абавязкова бралі з сабой арэшкі, бо на высачэзных лясных дрэвах жыло шмат ручных вавёрак, якія з вялікім даверам ставіліся да людзей. А ў людзей у кішэнях заўсёды ляжалі арэшкі – пачастунак для вавёрачак. Такі быў няпісаны закон. Яго ўсе шчыра выконвалі.
   Але аднойчы адбылося нешта неверагоднае. У адной маладой жанчыны заканчваўся адпачынак. Вечарам яна мусіла ляцець самалётам дадому. Перад ад’ездам вырашыла апошні раз прагуляцца, пакарміць вавёрачак. Набрала арэшкаў у сумку, выйшла на любімую сцежку, а жменьку арэхаў трымала на далоні.
   Адна вавёрачка – а зрок у іх добры – убачыла арэшкі і памчалася да жанчыны. Даверліва села на руку, пачала грызці смачны пачастунак. Калі арэшкі на далоні скончыліся, жанчына адкрыла сумку. Вавёрачка, пабачыўшы арэшкі, адразу ж скокнула ў сумку. Жанчына гэтага не заўважыла.
   У сваім пакоі жанчына паставіла сумку на стол і пачала збіраць чамадан. Старанна правярала, каб нічога не забыць. Перад дальняй дарогай заставалася яшчэ трошкі часу да аўтобуса. Жанчына прысела, узяла са стала сумку, каб праверыць пашпарт і білет, раптам са здзіўленнем заўважыла, што ў сумцы сядзіць вавёрка. Жанчына ўзяла яе ў рукі, зазірнула ў сумку. Там валяліся шкарлупінкі ад арэхаў і нейкае смецце. Жанчына здзівілася: адкуль яно там? Пачала ўглядацца – няма білета на самалёт. Страшэнная думка прыйшла ёй у галаву: з’еўшы арэшкі, вавёрка згрызла білет! Раззлаваная жанчына адчыніла акно (жыла яна на першым паверсе) і выпусціла гэту свавольніцу на свабоду.
   Шчаслівая вавёрачка пабегла ў свой родны лес.
   А жанчына сядзела ў пакоі і ў роспачы думала: «Дзе ўзяць грошай на новы білет?»
(263 словы)

 

Похожие статьи:

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Вавёрчына гора

Артур ВольскіАртур Вольскі - Вавёрка

Пераказы, дыктантыВыпадак у лесе

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Лясная гаспадыня

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Вавёрка