Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Чысцюля

   Хлопчык уладкаваўся на беразе, закінуў вуду. Сядзіць, чакае. Раптам ён убачыў, як на бераг выпаўз з вады невялікі звярок. Хлопец здагадаўся, што гэта андатра.
   Андатра не звяртала на чалавека ніякай увагі і занялася сваім туалетам. Яна сядзела на задніх лапках, а пярэднімі прыгладжвала мокрыя валасы на галаве, на шчоках, на патыліцы, на шыі. Пярэднія лапкі яе нагадвалі маленькія чалавечыя рукі. Толькі пальцаў на іх было не пяць, а чатыры. Вось яна чухае і скрабе правай пярэдняй лапкай левае плячо, а потым абедзвюма лапкамі чысціць поўсць на жываце.
   Хлопчыку надакучыла сядзець нерухома. Ён толькі заварушыўся, як андатра слізганула ў ваду.
(100 слоў)

Паводле В. Вольскага

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЗвяркі-перасяленцы

Пераказы, дыктантыАндатра