Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Чараіт

   У 1973 годзе ў Якуціі, у глухой сібірскай тайзе, на абрывістым беразе сцюдзёнай ракі Чары, было знойдзена радовішча. Па назве ракі невядомаму мінералу далі імя чараіт. Пасля праведзенай маскоўскімі спецыялістамі экспертызы было ўстаноўлена, што чараіт – гэта злучэнне солей натрыю, калію і кальцыю.
   Чараіт мае шаўкавісты бляск, фіялетавую афарбоўку ад бледных да цёмных тонаў. Лабараторныя даследаванні паказалі, што гэты камень валодае каштоўнымі ўласцівасцямі. Ён вельмі прыгожы, досыць цвёрды і трывалы, лёгка паддаецца апрацоўцы, таму мае ювелірнае значэнне.
   У бэзавым камені Якуціі сапраўды ёсць нешта чароўнае, вядзьмарскае, зменлівае. Нібы ў мінерале ўюцца, пераліваюцца сінявата-фіялетавыя струмені халоднай Чары.
   Першым вырабам з чараіту быў галоўны прыз ІX Маскоўскага кінафестывалю, зроблены ў выглядзе зямнога шара. Потым з’явілася шмат упрыгожванняў: брошкі, кулоны, пярсцёнкі, устаўкі ў завушніцы, бранзалеты.
   Гэтаму каменю наканавана доўгае жыццё. Спецыялісты прадказваюць новаму мінералу такую ж вядомасць, як малахіту, лазурыту і іншым самацветам.
(140 слоў)

(Паводле У. Бардона)