Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Цудадзейныя ўласцівасці дрэў

   Нашы далёкія продкі верылі ў тое, што дрэвы, паваленыя ветрам, і дрэвы, у якія стукнула маланка, шкодзяць чалавеку. Калі з такога дрэва паставіць хату, то яна згарыць альбо гаспадары яе неўзабаве памруць. Таму нават на пабудовы для жывёлы ці для захавання збожжа або сена такое дрэва не выкарыстоўвалася.
   Паводле народных вераванняў, падчас навальніцы нельга стаяць пад дубам, бо ў ім хаваецца чорт, у якога імкнецца патрапіць маланка. Затое таго, хто спіць на дубовых дошках, будуць абыходзіць хваробы.
   Продкі верылі, што калі ля хаты пасадзіць бярозу альбо клён, то яны абавязкова прынясуць гаспадарам шчасце. Зламаеш або ссячэш рабіну – у хату прыйдзе гора.

(Паводле А. Бадака)
 

Похожие статьи:

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Я дрэву сказаў...

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Дрэва вечнасці

Пераказы, дыктантыТаполя

Пераказы, дыктантыЯблынька-дзічка

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Дрэва