Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Цвыркун

   З краю пасёлка стаяла старэнькая хатка. У гэтай хатцы пры лесе жыла бабка, сумаваць якой не даваў цвыркун.
   Жыў ён зімою на печы і ўсю ноч нястомна цвыркаў. Песня яго была звычайная, простая, а кампазітарам быў ён сам. Самай адданай слухачкай яго была гаспадыня. «З табою на свеце жыць весялей!» – казала яму бабка, калі была ў добрым настроі, а цвыркун проста рос у сваіх вачах.
   Здаралася і так, што цвыркун залазіў на гарышча, выбіраў сабе месца на сене і распачынаў сваю песню. Бабка ведала, што яе цвыркунок вернецца на печ, бо печ для цвыркуна – гэта тое самае, што эстрада для аркестра. Такія падарожжы ўверх-уніз прарабляў цвыркун не адзін раз. Праўда, толькі тады, калі было цёплае надвор’е.
   Захацелася яму аднойчы выбрацца за межы дворыка бабкі. Пад страхой было незашклёнае акенца, праз яго цвыркун па сцяне асцярожна спусціўся на зямлю.
   Ноч была ціхая, зямля была нагрэта дзённай спёкай, і пахла яна для цвыркуна незвычайнымі прыгодамі. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя.
(160 слоў)

Паводле Я. Коласа

Похожие статьи:

Яўген КрупенькаЯўген Крупенька - Весялун-цвыркунок