Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Хата беларуса

   Васільку падабалася бавіць час у чыстай, прасторнай бабулінай хаце. Няўжо такія хаты былі і трыста гадоў таму? Адказаць на пытанне дапамагла бабуля.
   Раней хата селяніна была зусім маленькая, з земляной падлогай. Цэнтральнае месца ў хаце займала вялікая печ. У ёй гатавалі ежу. На печы спалі, сушылі адзенне і збожжа.
   У хаце было чатыры куты, але толькі адзін з іх лічыўся галоўным. Яго называлі чырвоным. У гэтым куце віселі абразы з прыгожымі саматканымі ручнікамі. Уздоўж сцен хаты стаялі шырокія лавы. На покуці ўзвышаўся вялікі драўляны стол. У другім куце стаяла скрыня са святочнай адзежай, вышыванымі абрусамі, ручнікамі і сціплымі жаночымі ўпрыгожаннямі.
   Уражаны апавяданнем Васілёк хуценька ўзяў фарбы і намаляваў старажытную хату. Вось будзе нечаканы падарунак для мамы з татам!
(120 слоў)

(Паводле А. Бензерука)

 

Похожие статьи:

Уладзіслаў СыракомляУладзіслаў Сыракомля - Пра маю старую хатку

Пераказы, дыктантыНашы хаты

Пераказы, дыктантыХаты беларусаў

Пераказы, дыктантыПросім у хату, госцейкі нашы!

Пераказы, дыктантыЛюдчына хата