Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Успаміны пра Якуба Коласа

   Колькі памятаю сябе, Коласава слова было ў нашай хаце гэткае ж звычайнае, як акраец хлеба, што заўсёды ляжаў на стале пад белым абрусам.
   Я азіраюся на тыя далёкія гады свайго маленства. Якія захапляючыя, якія найшчаслівейшыя дні зведала яно!
   І сёння стаіць яшчэ ў нас дома старая груша-касцянка. Некалі вакол яе слалася шаўковая, утульная мураўка. І так прыемна было прылегчы ці пасядзець на ёй у гарачыню, у спякотны дзень. А ўлетку тысяча дзевяцьсот дваццаць другога года прыязджаў у нашу вёску і сядзеў пад гэтай самай ігрушай Якуб Колас. Сядзелі побач з пісьменнікам і мая мама, і мае цёткі, і стрыечныя сёстры. Колас чытаў «Новую зямлю». Чытаў «Раніцу ў нядзельку», «Дзядзьку ў Вільні» і «Падгляд пчол ». А як скончыў, мужчыны падкідалі яго на «ўра» і гэтак на руках да самай школы данеслі.
   Не памятаю, з таго часу ці раней яшчэ, але ў нашай хаце «Раніцу ў нядзельку» ўсе ведалі на памяць.
(149 слоў)

Паводле А. Васілевіч

 

Похожие статьи:

Якуб КоласПаэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства

Якуб КоласСлужэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»

Якуб КоласТворчасць Якуба Коласа

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы