Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Слуцкія паясы

   Сёння яны зберагаюцца ў самых вядомых музеях Лондана і Парыжа, Варшавы і Кіева і іншых гарадоў свету. Вельмі багаты і каштоўны збор таксама захоўваўся ў Мінску, але ў гады Другой сусветнай вайны быў незваротна страчаны. Цяпер у Беларусі засталіся толькі рэшткі гэтых дзівосных вырабаў. Глядзіш на іх, і міжволі згадваецца ранішні росны луг, што пераліваецца ўсімі колерамі пад першымі сонечнымі промнямі.
   З сівой даўніны і на працягу доўгіх стагоддзяў ткацкі станок надзейна служыў людзям. З пакалення ў пакаленне перадаваліся таямніцы ткацкага майстэрства, і нялёгкая праца ператварылася ў высокае мастацтва. Сведчаннем таго з’яўляюцца створаныя пад сялянскімі стрэхамі і ўпрыгожаныя спрадвечнымі ўзорамі абрусы, дываны, ручнікі і, вядома ж, паясы, якія нашы продкі лічылі амаль галоўнай аздобай у вопратцы. Сяляне, праўда, насілі ваўняныя ці льняныя апаяскі. А магнаты і заможная шляхта падпяразваліся вытканымі з залатых і срэбраных нітак паясамі, што прывозіліся з далёкіх усходніх краін.
(144 словы)

Паводле У. Ягоўдзіка

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНясвіжскі палац

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Вялікая сініца і яе сястрыцы

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Зязюліны панчошкі

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Жабіны вочкі

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Сон-трава