Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рагвалод і Рагнеда

   Рагвалод – першы беларускі князь, імя якога прыгадваецца ў старажытных летапісах. Ён валадарыў у Полацку ў другой палове дзясятага стагоддзя. Пры Рагвалодзе Полацкае княства становіцца моцнай усходнеславянскай дзяржавай.
   У князя была дачка Рагнеда, ганарлівая і прыгожая князёўна. Так атрымалася, што да яе адначасова пасваталіся гаспадары суседніх княстваў: Яраполк з Кіева і Уладзімір з Ноўгарада. Рагнеда выбрала Яраполка. Абражаны адмовай, Уладзімір пайшоў на Полацк вайной. Горад быў спалены, а Рагвалод, ягоная жонка і два сыны забіты. Рагнеду Уладзімір узяў за жонку, даўшы ёй імя Гарыслава.
   Праз некаторы час Рагнеда спрабавала адпомсціць Уладзіміру за тое, што ён забіў яе бацьку, узяў у палон яго зямлю, не любіў яе і дзетак. Аднак замах быў няўдалы. Раз’юшаны Уладзімір хацеў пакараць княгіню смерцю, але яму перашкодзіў сын Ізяслаў, які абараніў маці.
   За гэта Рагнеду з сынам выслалі ў Полацкую зямлю. Там для яе збудавалі горад Ізяслаўль, названы ў гонар сына Ізяслава (цяпер Заслаўе). Менавіта Ізяслаў адрадзіў полацкую дынастыю князёў. Акрамя Ізяслава, Рагнеда нарадзіла Мсціслава, князя чарнігаўскага, Яраслава Мудрага – князя ноўгарадскага і кіеўскага, Усевалада і дзвюх дачок – Прадславу, якая стала жонкай чэшскага князя Баляслава ІІІ Рудога, і Прэміславу, якая выйшла замуж за прынца вугорскага Ласла Сара Лысага.
   У Ізяслаўлі Рагнеда пастрыглася ў манашкі пад імем Анастасіі і памерла там у манастыры. Сёння для нас яе імя – сімвал мужнасці і любові да Радзімы, самаахвярнасці і ўласнай годнасці.
(222 словы)

Паводле І. Саверчанкі, З. Санько.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыРагвалод і Рагнеда

ІншаеУладзімір Бутрамееў - Славутая дачка Полацкай зямлі

Вацлаў ЛастоўскіВацлаў Ластоўскі - Князёўна Рагнеда

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Рагнеда